Текст \"галасы вясны\" очень срочно
Ответ
1 (1 оценка)
0
squeese 2 года назад
Светило науки - 6 ответов - 0 раз оказано помощи

Паступова сыходзіць снег. Абуджаецца прырода. Пачалі зелянець узмежкі і пожні, пайшла ў рост азімая рунь. Дзе-нідзе паказалася зялёная трава на лугах. Абсыхае зямля.

Залаціста-жоўтымі коцікамі ўпрыгожваюцца вербы, раскрываюцца пупышкі чырвонай бузіны, парэчак, расцвітаюць вольха і арэшнік.

З-пад пачарнелага мінула­годняга лісця сярод аголеных кустоў і дрэў блакітнеюць пралескі. Далікатнымі белы­мі зорачкамі цвіце кура­слеп, ружова-фіялетавымі су­квеццямі — чубатка, буйнымі ліловымі званочкамі — сон-трава. На шэрых лясных палянах ярка гараць жоўтыя буйныя шары пярэсны. Лотаць пазалаціла берагі рэк і канаў — яны сталі ярка-сонечнымі, зазіхацелі залатымі россыпамі лугі. Лёгкі марозік уранку яшчэ выбельвае цукрам дол. Але знясіленай зіме ўжо не ачуняць. Памякчэў, страціў сваю колішнюю калючасць вецер.

Пачынаюць распускацца дрэвы і кусты. Вербалоз распушыў свае каткі, пад якімі бзыкаюць чмялі. Пачула цяпло і выпаўзла працавітая мурашка. Вяртаюцца з далёкага падарожжа пералётныя птушкі. Высока ў небе днём і ноччу праплываюць чароды гусей, качак, кулікоў, жаваранкаў, шпакоў, драздоў, берасцянак… Птушкі ла­дзяць сабе гнёзды — пара на роднай зямлі і пра птушанят падумаць. Кожны новы дзень вясны дорыць новыя птушыныя галасы. Некаторыя спяваюць ноччу, іншыя — на світанні, днём. Ёсць птушкі, што спяваюць толькі з узыходам сонца.

Па-гаспадарску аглядае жытло і выкідвае смецце, нацяганае вераб’ямі, чорны з сінім адлівам шпак. Потым садзіцца на дрэва і заводзіць вясёлую песеньку, наспяваецца — і зноў за працу. Пазней прылятае сяброўка. Убачыўшы яе, шпак узмахвае крылцамі і заўзята свішча, стараецца ёй спадабацца: то шмыгне ў шпакоўню і высуне адтуль галоўку, то злятае на зямлю і схопіць якуюсьці саломінку ці пушынку і нясе ў домік.

На высокіх дрэвах бурліць-гамоніць жыццё ў гракоў. Яны ўсё вядуць «кватэрныя разборкі». Неўзабаве пачнуцца і ў іх клопаты. Пажвавела птаства. Да сініх прыцемкаў крычаць на дрэвах вароны, купкамі шчыруюць вераб’і, мітусліва носяцца ў паветры сарокі.

Неба паступова губляе сваю зімовую шэрасць, маладзее. Днём пераклікаецца галасамі пеўняў вуліца, пачынае пераклічку ў хлявах жывёла. Вясна!

Остались вопросы?