Шасцёра салдат на чале са старшыной Карпенкі павінны пратрымацца суткі на скрыжаванні шашы і чыгункі, каб абяскроўлены полк змог умацавацца на новых пазіцыях. Салдаты - вельмі розныя, зусім не падобныя сябар на сябра людзі. У кожнага свой характар, свае адносіны да жыцця, сваё мінулае. !!!У аповесці "Жураўліны крык" Быкаў піша пра тое, пра што ў той час гаварылі шэптам!!!, а многія беларускія пісьменнікі ўвогуле не пісалі. Ім не хапала мужнасці, каб сказаць, што на вайне былі смяротнікі, якім загадвалася цаной жыцця спыняць фашыстаў. Пра гэта - "Жураўліны крык". Аб воінскім гонары і антыгуманных рашэннях камандавання. Аб маладых і не вельмі людзях, якім так хацелася жыць. Аб людзях, запісаных у лагер "ворагаў народа" (Віцька Свіст, Пшанічны), якія гінуць адзін героем, а другі - здраднікам. Аб маладым, зялёным Глечыку, падобным на падбітага, параненага жураўля, які, выбіваючыся з сіл, імкнецца дагнаць жураўліны клін і не можа. Складаная і жорсткая гэта вайна. Гераічнасць у Быкава - гэта праява высокага чалавечага духу. Вобраз салдата ў аповесці "Жураўліны крык" паказаны Быкавым на фоне суровага і трагічнага сорак першага года, самага цяжкага года вайны, калі найбольш востра стаяла пытанне не толькі пра мільёны чалавечых жыццяў, але і пра лёс Радзімы, яе будучыню. Паставіўшы сябе на месца самага маладога салдата, Глечыка, я падумаў, колькі смеласці і мужнасці трэба было мець, каб выстаяць да канца і не завагацца. Дзякуючы такім салдатам, мы сёння жывем, ходзім у школу і марым аб будучын
!!!У аповесці "Жураўліны крык" Быкаў піша пра тое, пра што ў той час гаварылі шэптам!!!, а многія беларускія пісьменнікі ўвогуле не пісалі. Ім не хапала мужнасці, каб сказаць, што на вайне былі смяротнікі, якім загадвалася цаной жыцця спыняць фашыстаў. Пра гэта - "Жураўліны крык". Аб воінскім гонары і антыгуманных рашэннях камандавання. Аб маладых і не вельмі людзях, якім так хацелася жыць. Аб людзях, запісаных у лагер "ворагаў народа" (Віцька Свіст, Пшанічны), якія гінуць адзін героем, а другі - здраднікам. Аб маладым, зялёным Глечыку, падобным на падбітага, параненага жураўля, які, выбіваючыся з сіл, імкнецца дагнаць жураўліны клін і не можа. Складаная і жорсткая гэта вайна.
Гераічнасць у Быкава - гэта праява высокага чалавечага духу. Вобраз салдата ў аповесці "Жураўліны крык" паказаны Быкавым на фоне суровага і трагічнага сорак першага года, самага цяжкага года вайны, калі найбольш востра стаяла пытанне не толькі пра мільёны чалавечых жыццяў, але і пра лёс Радзімы, яе будучыню.
Паставіўшы сябе на месца самага маладога салдата, Глечыка, я падумаў, колькі смеласці і мужнасці трэба было мець, каб выстаяць да канца і не завагацца. Дзякуючы такім салдатам, мы сёння жывем, ходзім у школу і марым аб будучын